>>70250
>а также других, менее знаменитых блэкеров-убийц.
Прысуд — расстрэл. Гісторыя любові і жахлівага забойства
http://news.tut.by/society/367178.html
"Гродзенскі абласны суд сёлета прызнаў 23-гадовага Паўла Селюна вінаватым па чатырох артыкулах: забойства дзвюх асобаў з асаблівай жорсткасцю, здзек з трупаў, крадзеж і яшчэ крадзеж асабістых дакументаў. Прысуд не стаў нечаканасцю — расстраляць. Беларускія суды штогод выносяць два-тры такія выракі. Пасля гэтага Еўрасаюз прымае дзяжурную дэкларацыю аб недапушчальнасці смяротнага пакарання — Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе ўсё яшчэ расстрэльваюць. А родныя злачынцы б’юць у званы, спадзеючыся адмяніць выкананне прысуду. Хоць спадзеву на памілаванне няшмат.
У апошнія гады ніводнаму з "расстрэльнікаў" пакаранне не было замененае на пажыццёвае зняволенне".
"Пад гукі чорнага металу
Каб лепш зразумець псіхалогію мужа-забойцы, трэба сказаць колькі словаў пра ягоныя інтарэсы і асяроддзе, у якім ён бавіў вольны час.
І злачынца, і ягоныя ахвяры былі прыхільнікамі цяжкай музыкі і ўдзельнікамі беларускай блэкметал сцэны. Пад лэйблам "Morak Prod." Павел выдаў некалькі альбомаў металгуртоў. Музыкі ведаюць яго па мянушках "Смутак" і "Цемрашал". Апошні дыск пад лэйблам "Морак" выйшаў, калі Цемрашал ужо сядзеў у турме.
Пэўны час ён быў рэдактарам часопіса аб славянскай экстрэмальнай музыцы "Змрок", пасля выдаваў і свой часопіс.
Са школы цікавіўся акультнымі і сатанісцкімі плынямі. Гэта дало падставы некаторым экспертам назваць забойства "сатанісцкім". Ці звярталі ўвагу сябры на яго спецыфічныя інтарэсы? Так, але думалі, што гэтыя захапленні ён перарасце.
Ягоны былы сябар Аляксей быў вядомы пад мянушкай "Кронум". Ён таксама меў свой лэйбл "Omega Prod.", вядомы на міжнароднай блэк-метал сцэне.
Вікторыя таксама цікавілася гэтай субкультурай, дапамагала Паўлу з працай. Знаёмыя расказваюць, што яна была мастачкай.
Жнівеньскія падзеі актыўна абмяркоўваліся на адным з англамоўных форумаў, прысвечаных блэкметалу: "Шчыра кажучы, Смутак заўсёды выглядаў больш як чалавек, які ў такой сітуацыі здзейсніць суіцыд, чым прынясе шкоду іншым. Але тое, што здарылася, пацвярджае, што выгляд падманвае", — пісаў адзін з ягоных знаёмых".